"Дадзім астанні бой за Рэспубліку і ідзём спаць": Прайдзі тэст пра тое, як абвяшчалі БНР
"Дадзім астанні бой за Рэспубліку і ідзём спаць": Прайдзі тэст пра тое, як абвяшчалі БНР
13 вясёлых пытанняў па архівах БНР.
13 вясёлых пытанняў па архівах БНР.

Падчас Першага Усебеларускага З‘езду 7 (20) снежня 1917 прамовы яго ўдзельнікаў чаргаваліся з музычнымі нумарамі ў выкананні вайсковага аркестра. Якая музыка не гучала ў гэты вечар:
Падчас разгону Першага Усебеларускага З‘езду начальнік мінскага гарнізону Крывашэін сказаў нацыяналістцы Зінаідзе Юр’евай:
Падчас урачыстага адкрыцця Першага Усебеларускага З‘езду дэлегаты накінуліся на бальшавіка Людвіга Рэзаўскага і вывалаклі яго са сцэны. Чым ён іх так раззлаваў?
Пасля разгону Першага Усебеларускага З‘езду сябрам Рады БНР, якія не былі затрыманыя, давялося сысці ў глыбокае падполле. Хто дапамагаў ім хавацца?
Хто з сяброў Рады БНР мог па ўзросце прэтэндаваць на тое, каб стаць прэзідэнтам у сучаснай Беларусі?
Што запатрабавалі немцы, калі ўвайшлі ў Мінск у 1918 годзе?
Устаўныя граматы БНР выглядаюць досыць дзіўна: літары ў іх рознага памеру і з розных шрыфтоў, “ў”, “і” і “ё” часам адсутнічаюць. Што пайшло не так?
Народны сакратар фінансаў Пётра Крачэўскі распрацаваў план выпуску уласных беларускіх грошай. Унікальнасьць плану была ў тым, што забяспечваліся гэтыя грошы не золатам, а… чым?
Як выглядаў першы герб БНР?
Пакуль у Мінску Рада БНР змагалася за незалежнасць Беларусі, адзін з беларускіх гарадоў паспрабаваў ціхенька аддзяліцца і правесці рэферэндум пра тое, да якой дзяржавы далучыцца: БНР, Расіі ці Украіны.
На пачатку ХХ стагоддзя па свеце пачаў шырыцца скаўцкі рух. Не засталася ад яго ўбаку і беларуская моладзь часоў БНР. Як мелі называцца беларускія скаўты?
Камісія, што займалася выпрацоўкай дзяржаўнай сімволікі і ўвядзеннем гістарычных дзяржаўных тэрмінаў, паспела замяніць касу з граблямі на Пагоню. Адным з наступных крокаў была замена ўсёй дзяржаўнай тэрміналогіі. Каго планавалася называць “Пасламі вальнага сойма”?
26 траўня ў старшыні Народнага Сакратарыята Язэпа Варонкі адбыўся банкет. Удзельнікі банкета, кіраўнікі БНР, пакінулі на адмысловым аркушы памятныя надпісы. Якога надпісу сярод іх не было.